Беларуская моладзь дазнаецца пра Еўразвяз
Культурна-адукацыйны праект “Два погляды на Еўропу”, падрыхтаваны Еўразвязам спецыяльна для Беларусі, распачынае другую акцыю. 7-га лістапада ў Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB пройдзе семінар для студэнтаў і школьнікаў.
Ім раскажуць пра гісторыю і структуру Еўразвязу, пра працу Еўракамісіі, якая ўяўляе сабою выканаўчую ўладу Еўрапейскага Звязу. Арганізатары акцэнтуюць увагу на пытаннях грамадзянства ў Еўразвязе, працы еўрапейскіх дэмакратычных інстытутаў, досведу стварэння наднацыянальных структураў.
Такія самыя семінары адбудуцца і ў абласных цэнтрах Беларусі.
Пачаўся праект з экспазіцыі здымкаў літоўскіх і беларускіх фотамастакоў і аматараў. Яна месціцца ў тым жа міжнародным адукацыйным цэнтры.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|