Апазіцыя плануе новыя пікеты
Закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян” уступіць у сілу 17 снежня. У гэты дзень беларуская апазіцыя плануе правесці каля паўтары тысячы сацыяльных пікетаў па ўсёй краіне.
У дадзены момант апазіцыйныя дзеячы збіраюць подпісы пад зваротамі да дэпутатаў мясцовых органаў улады з патрабаваннем даць справаздачу сваёй дзейнасці і патлумачыць, чаму яны прагаласавалі за адмену ільготаў.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/)
|