Шведскі вопыт працы з лямцам для беларусаў

Майстар-клас “Праца з лямцам” з 3 па 4 лістапада арганізавалі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і ГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” ў шчыльным супрацоўніцтве з шведскімі партнёрамі “IKC” і “Forum syd”. Паказаць і расказаць, што можна зрабіць з лямцу, у Беларусь прыехалі шведскія майстры.

Майстар-клас працягваўся два дні. У кожны з дзён для навучання збіралася група больш за 30 чалавек. Усе заняткі вяла Гуніла Паэтаў С’ёберг, гэта найвядомейшая ў Швецыі майстар па працы менавіта з лямцам.

Асноўную частку склала, натуральна, практыка, удзельнікі спасціглі сістэму працы з лямцам, навучыліся рабіць з гэтага матэрыялу ўпрыгожванні, лялькі, сядушкі і інш. Тэарэтычных заняткаў было не так шмат. Але і за гэты час арганізатары паспелі зрабіць многае: паказаць слайды з прыкладамі вырабаў з лямцу шведскімі і фінскімі майстрамі, і канечне, перад кожнай практычнай часткай быў падрабязны расповед майстра, што і як трэба рабіць.

5 лістапада праграма была прысвечана арганізацыі мабільных выставаў. Навучанне па гэтай тэме правёў куратар Этнаграфічнага музею ў Стакгольме Клас Гюнтэр.

Арганізатары з беларускага боку распавялі, што па выніках плануюць арганізаваць гурткі працы з лямцам. У далейшым будуць мець месца новыя сумесныя праекты са шведскімі партнёрамі.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Удзельнікі майстар-класа працуюць







Шведская майстар па лямцу Гуніла Паэтаў С’ёберг

Вырабы з лямцу

‹‹ на галоўную | у архіў