Грошы на помнік Сысу сабраныя дзякуючы беларускім музыкам
Лепшыя музыкі краіны ўвечары ў суботу спявалі песні на вершы Анатоля Сыса і свае хіты. Галоўная мэта імпрэзы – сабраць суму, неабходную для ўсталявання помніку паэту на яго магіле ў Гарошкаве – дасягнута. Усяго ахвяравана было (за выняткам выдаткаў на арганізацыю канцэрту) – 2.747.860 беларускіх і 100 расійскіх рублёў.
У канцэрце памяці А. Сыса ў Чырвоным касцёле, які зладзіў інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” пры падтрымцы кампаніі “БМА-груп”, песні на вершы паэта і свае лепшыя хіты сыгралі Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, гурты “Палац” ды “Indiga”. Заля была перапоўненая.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|