На ўрачыстасцях з нагоды кананізацыі прысутнічалі сваякі святога
У нядзелю ў Віцебску прайшлі ўрачыстасці з нагоды кананізацыі праваслаўнага святара Мікалая Акаловіча і праваабаронцы Уладзіміра Елянеўскага.
На літургіі ў храме Казанскай Божай Маці прысутнічалі 11 з 12 вышэйшых іерархаў Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пасля набажэнства адбыўся хросны ход.
Усім вернікам, што прыйшлі ўшанаваць новых святых, падарылі абразкі з іх выявамі. На ўрачыстасцях прысутнічалі і нашчадкі М. Акаловіча — унук святога Эдуард Акаловіч і яго дачка Алена.
Э. Акаловічу 75 гадоў, ён доўгі час працаваў электраманцёрам на віцебскім прадпрыемстве “КІМ”. Аб жыццёвым шляху свайго продка Акаловічы дагэтуль амаль нічога не ведалі.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|