Большасць грамадскіх арганізацый пазбаўляецца ільготаў арэнды памяшкання
Праз паўгода ільготы ў арэндзе памяшкання будуць мець толькі тыя НГА, якія займаюцца гуманітарнай працай ці працуюць з дзецьмі ў галіне творчасці ці спорту.
Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2007 г. № 533 уносяцца змяненні і дапаўненні ва Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2002 г. №495 “А ўдасканаленні парадку азначэння памераў арэнднай платы і перадачы ў бязвыплатнае карыстанне грамадскіх, адміністратыўных і пераабсталяваных вытворчых будынкаў і памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці” і Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 г. № 498 “Пра некаторыя пытанні арэнды дзяржаўнай маёмасці”.
У прыватнасці, Указам устанаўліваецца, што каэфіцыент, які зніжаў арэндную плату для грамадскіх арганізацыяў ў памеры 0,1 да базавых ставак, цяпер будзе прымяняцца да пляцовак, якія арандуюць:
* некамерцыйныя арганізацыі, якія створаны ў мэтах ажыццяўленні гуманітарнай дзейнасці ў Беларусі, да 75 м2;
* некамерцыйныя арганізацыі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкай дзейнасці і працуюць дзеля арганізацыі дзіцячых і юнацкіх спартовых секцый, дзіцячых тэатраў, студый, танцавальных, літаратурна-мастацкіх калектываў.
Гэты Указ пачынае дзейнічаць праз 6 месяцаў пасля яго падпісання.
Нагадаем, што па Указе, які дзейнічае ў Беларусі зараз, зніжаючы каэфіцыент 0,1 прымяняўся для ўсіх грамадскіх некамерцыйных арганізацый і некамерцыйных аб’яднанняў юрыдычных асоб (асацыяцый і саюзаў), якія арандуюць памяшканні плошчай не больш за 75 м2.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|