“Таварыства беларускай школы” папярэдзілі

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне Грамадскаму аб’яднанню “Таварыства беларускай школы”.

Мінюст абвінаваціў ТБШ у спрыянні арганізацыі, дзейнасць якой у Беларусі забаронена. Акрамя таго, на думку Мінюста, таварыства парушыла свой статут. Па словах кіраўніка гродзенскага аддзялення ТБШ Таццяны Канопкінай, таварыства збіраецца абскарджваць гэтае папярэджанне.

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (
www,belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў