З 1 лістапада ў Магілёве з’явілася беларускамоўная група ў дзіцячым садку
Загад аб адкрыцці ў дзіцячым садку № 81 першай ў горадзе беларускамоўнай групы падпісаў начальнік аддзела адукацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксандр Гапееў. Як распавёў старшыня магілёўскай абласной арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Алег Дзячкоў, на сённяшні дзень ёсць чатыры заявы ад бацькоў, якія хочуць запісаць дзяцей у гэтую групу.
Гэта цікавая акалічнасць, бо раней гарадскія ўлады патрабавалі як мінімум 12 заяваў. Як патлумачыў Дзячкоў, ад пачатку ўлады казалі аб неабходнасці 25 заяваў, потым 20, нарэшце 12. А па законе аказалася, што дастаткова трох.
Па меркаванні Алега Дзячкова, у Магілёве значна больш жадаючых выхоўваць сваіх дзяцей па-беларуску – і чыноўнікі ведаюць гэта, таму яны і дазволілі стварэнне беларускамоўнай групы. Калі яна пачне дзейнічаць, колькасць дзяцей там павялічыцца.
Праўда, паводле А. Дзячкова, група пакуль дзейнічае яна пакуль толькі на паперы. Зараз у памяшканні робіцца рамонт.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|