125-годдзе Якуба Коласа

Заўтра, 3 лістапада, класіку беларускай літаратуры, грамадскаму дзеячу, перакладчыку, педагогу, аднаму з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, народнаму паэту БССР, заслужанаму дзеячу навукі БССР Якубу Коласу споўнілася б 125 год.

Пісаць пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску “Наш родны край” (14 верасня 1906 г. газета “Наша доля”). У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песні-жальбы”. У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў “Казкі жыцця”, зборнік вершаў “Водгулле”, паэма “Новая зямля”, паэма “Сымон-музыка”, аповесць “На прасторах жыцця”, трылогія “На ростанях” і шмат іншых.

Многія вершы Якуба Коласа пакладзены на музыку. Ён аўтар твораў для дзяцей і апрацаваў шэраг беларускіх народных казак. Якуб Колас таксама пісаў п’есы, выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. Выдаў падручнікі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” і “Методыка роднае мовы”.

Вядомы Якуб Колас і як перакладчык. Ён пераклаў на беларускую мову паэмы “Палтава” А. Пушкіна, асобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР за паэму “Рыбакова хата”.

Творы Якуба Коласа перакладзеныя на больш чымся сорак моваў народаў свету.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў