диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Беларуская грамадскасць патрабуе рэабілітацыі Ларысы Геніюш

Больш за 70 вядомых грамадзян Беларусі падпісалі прадстаўленне па рэабілітацыі Ларысы Геніюш.

1 лістапада на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Пятра Міклашэвіча Аргкамітэтам па ушанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Саюзам беларускіх пісьменнікаў, РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” было накіравана прадстаўленне па рэабілітацыі вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Гэта прадстаўленне падпісалі акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі, гісторык Ігар Кузняцоў, пісьменнікі Васіль Якавенка, Алесь Пашкевіч, Ніл Гілевіч, праваабаронцы Тацяна Процька, Гары Паганяйла і яшчэ больш за 70 вядомых грамадзян Беларусі.

З 1937 г. Ларыса Антонаўна жыла ў Чэхаславакіі, мела грамадзянства гэтай краіны. Аднак у 1948 г. па загадзе Масквы яна была рэпатрыявана ў СССР, дзе яе арыштавалі і асудзілі на 25 гадоў за “дапамогу міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай дзейнасці супраць СССР” і “контррэвалюцыйную дзейнасць”.

Л. Геніюш была вызвалена толькі 1 ліпеня 1956 г., аднак несправядлівы прысуд так і не быў адменены.

Імя Л. Геніюш стаіць поруч з імёнамі Купалы і Коласа, Цёткі і іншых вядомых дзеячаў беларускай культуры. Пра высакароднасць яе думак і пачуццяў сведчаць яе кнігі “Невадам з Нёмана”, “На чабары настоена” і інш. Па матывах аўтабіяграфічнай кнігі “Споведзь” на кінастудыі “Беларусьфільм” зняты мастацкі фільм “Птушкі без гнёздаў”, пастаўлены спектакль “Белы сон”. На студыі “Летапіс” пра Ларысу Антонаўну зняты дакументальны фільм “Вянок цярновы васількоў”. У раённых цэнтрах Зэльва і Старыя Дарогі ёй пастаўлены помнікі.

Максім Танк пісаў: “Вершы Ларысы Геніюш не толькі выдатныя. Яны спалучаюць у сабе спрадвечны боль народа і боль чалавека, які прайшоў праз пякельныя выпрабаванні жыцця, чаго ў нашы часы не ўдавалася нават многім святым”.

Паводле “Беларускага Хельсінскага камітэту” (www.belhelcom.org)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович