Тацяна Клімава: Мой муж трапіў у пекла
Жонка палітвязня Андрэя Клімава Таццяна сёння заявіла журналістам, што апошні тыдзень яна не можа атрымаць лістоў ад мужа і ня ведае, ці даходзяць яе пасланні.
“Я тэлефанавала ў Мазырскую калонію, дзе мне паведамілі, што Андрэй амаль штодня накіроўвае мне лісты, але дзіўным чынам яны мне не даходзяць. Апошнюю вестку ад мужа я атрымала амаль два тыдні таму, калі Андрэй яшчэ знаходзіўся ў каранціне калоніі. Ён напісаў мне літаральна наступнае: “Я трапіў у пекла. Мне застаецца дажыць да панядзелка, каб убачыць пекла ва ўсёй яго велічы”. Пасля гэтага ніякіх вестак болей не было. Андрэй не падпадае пад амністыю, я ўвогуле сумняваюся, што яго вызваляць. Мая задача сёння, звяртаючы ўвагу міжнароднай супольнасці на лёс Клімава, захаваць мужу жыццё. Пытанне цяпер стаіць менавіта так”, – сказала Тацяна Клімава.
Нагадаем, што А. Клімаў быў затрыманы сёлета 3 красавіка за публікацыі ў інтэрнэце. Суд, які праходзіў за зачыненымі дзвярыма, абвінаваціў палітыка ў парушэнні двух артыкулаў крымінальнага кодэксу “Заклікі да звяржэння дзейснага ладу”, а таксама “Абраза прэзідэнта”. Клімаў быў асуджаны да двух гадоў зняволення.
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|