Фэст памяці паўстанцаў у Свіслачы

На радзіме братоў Каліноўскіх 27 кастрычніка прайшоў фэст памяці герояў паўстання 1863-64 гг. Сустрэча была прымеркаваная да Дзядоў і ўгодкаў смерці Віктара Отана Каліноўскага. Амаль сто ўдзельнікаў з Мінску, Свіслачы, Гарадзеншчыны наведалі памятныя мясціны, усклалі кветкі, запалілі знічы.

Фэст памяці паўстанцаў у Свіслачы штогод ладзіць тутэйшая Рада Партыі БНФ пры падтрымцы дэмакратычных арганізацый Гродна.

Сёлета падрыхтоўка да памятнай падзеі была азмрочана прэвентыўнымі затрыманнямі. Актывіст партыі Анатоль Валюк быў асуджаны на 15 сутак, а ў пятніцу затрыманыя яшчэ двое актывістаў, якія чакаюць суду. Супрацоўнікі праваахоўных органаў рабілі для ўдзельнікаў фэсту і іншыя перашкоды: па дарозе некалькі разоў па розных надуманых прычынах быў затрыманы цэлы аўтобус, які ў выніку не паспеў даехаць на фестываль.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)

‹‹ на галоўную | у архіў