Унікальны сайт пра Купалу і Коласа

Праект пад назвай “Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125-годдзя з дня нараджэння” створаны гэтым летам на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Сярод размешчаных матэрыялаў ёсць 84 аўтографы Янкі Купалы і Якуба Коласа, частка тэкстаў падаецца на рускай, польскай і лацінскай мовах.

На рэсурсе змешчаныя рэдкія тэкставыя, фота і фонадакументы, файлы з аўтографамі і галасамі класікаў.

Сайт даступны па адрасе http://archives.gov.by/index.php?id=629102

Паводле БЕЛТА

‹‹ на галоўную | у архіў