У Курапатах усталявалі адноўлены Крыж пакутаў

Увечары 24 кастрычніка ў Курапатах пад Мінскам, на месцы масавых пахаванняў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій быў усталяваны адноўлены Крыж пакутаў.

Нагадаем, ён быў зламаны невядомымі, праўдападобна, 7 кастрычніка. Рэстаўрацыяй крыжа займаліся актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Вось што распавёў адзін з лідэраў партыі Юрась Беленькі: “Быў створаны грамадскі камітэт па аднаўленню крыжа. Пазьняк быў прызначаны яго кіраўніком, а я – выканаўчым арганізатарам. Калегі папрацавалі, усё добра зрабілі”.

У нядзелю 28 кастрычніка ў Мінску адбудзецца дазволенае ўладамі шэсце ад парку Чэлюскінцаў да Курапатаў, дзе пройдзе мітынг. Якраз напярэдадні Дзядоў у Курапатах невядомымі ўчыняюцца акты вандалізму.

Ці ўдасца абараніць ад вандалаў адноўлены Крыж пакутаў? Вось як адказаў на гэтае пытанне Юрась Беленькі: “Мы гэтае пытанне абмеркавалі. Пэўныя захады зробленыя. Не пра ўсё зараз я буду казаць… Я думаю, што ў гэтыя дні ўсё будзе добра”.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў