У Беларусі з’явіцца Нацыянальны гістарычны музей

Прэзідэнт Беларусі сёння даручыў Міністэрству культуры сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук у наступным годзе стварыць канцэпцыю новага Нацыянальнага гістарычнага музея.

Плануецца, што нацыянальны гістарычны музей з’явіцца на базе Нацыянальнага музея гісторыі і культуры. Ён павінен стаць адной з вядучых устаноў культуры рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы таксама падтрымаў ідэю капітальнага рамонту і рэстаўрацыі аднаго з будынкаў музея на вуліцы Фрунзе, 19, у Мінску. У 2008 годзе на гэтыя мэты будуць выдзелены фінансавыя сродкі.

Паводле БЕЛТА

‹‹ на галоўную | у архіў