Стогадовы юбілей Астрыд Ліндгрэн
Віктарыну і конкурс у гонар стагоддзя шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн абвясціла беларуская служба “Радыё Швецыя”.
Пытанні віктарыны:
1. Што падштурхнула Астрыд Ліндгрэн да напісання кнігі ”Піпі Доўгаяпанчоха”?
2. Як звалі Міа да таго, як ён трапіў да свайго бацькі-караля ў Краіну Далёкую?
3. Дзе знаходзіцца так званая “дзіцячая вёска” Астрыд Ліндгрэн – пісьменніцы, якая любіла дзяцей без геаграфічных абмежаванняў?
4. Цягам свайго жыцця Астрыд Ліндгрэн атрымала каля 50 000 лістоў з усіх куткоў свету. Хто з палітычных дзеячаў былога Савецкага Саюза таксама даслаў ліст сусветна вядомай шведскай пісьменніцы?
5. Якія кнігі Астрыд Ліндгрэн былі перакладзеныя на беларускую мову?
Акрамя віктарыны арганізатары прапануюць паўдзельнічаць у творчым конкурсе. Усе ахвотныя могуць даслаць на адрас рэдакцыі апісанні, малюнкі альбо фотаздымкі даху ў сваім горадзе, дзе мог бы пасяліцца Карслан.
Адказы на пытанні віктарыны і конкурсныя працы дасылайце па адрасу:
Radio Sweden
Belarusian service
105 10 Stockholm
Sweden
альбо па электроннай пошце: belarus@sr.se
Пераможцаў чакаюць памятныя прызы і падарункі.
Дадатковая інфармацыя даступна на старонцы: http://www.sr.se/cgi-bin/International/programsidor/artikel.asp?ProgramID=2215&Artikel=1632583
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|