диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Свіслачы адзначаць Дзень памяці паўстанцаў 1863 г.

27 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 г.

Дзень памяці на свіслацкай зямлі, радзіме Кастуся і Віктара Каліноўскіх, будзе адзначацца дэмакратычнай супольнасцю ўжо ў трынаццаты раз.

У праграме Дня памяці малебен ў мясцовым касцёле, урачыстае ўскладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 г/ актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж, канцэрт.

На Дзень памяці паўстанцаў 1863 г. ў Свіслач штогод з’язджаецца ўсё большая колькасць людзей. Свіслач, адзіны населены пункт у Беларусі, дзе ўсталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму. На мясцовых могілках пахаваны старэйшы брат Кастуся Віктар, які лічыцца ідэйным натхняльнікам нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

Магіла Віктара Каліноўскага была адшуканая на свіслацкіх могілках у 1996 г. гарадзенскім журналістам Зміцерам Кісялём і мясцовымі актывістамі дэмакратычнага руху. На магіле быў усталяваны помнік, а месца пахавання добраўпарадкавана. З таго часу адзначэнне Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы сталася традыцыйным.

Усім ахвотным узяць удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 г., які пройдзе ў Cвіслачы 27 кастрычніка, можна звяртацца на адрас: zasvabodu.hrodna@gmail.com

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович