“Дзяды” пройдуць па праспекце Незалежнасці
Шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памінання продкаў “Дзяды” дазволеныя. Пра гэта паведамляе намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Сяргея Папкова.
Па словах С. Папкова, увечары 22 кастрычніка ён атрымаў адказ з Мінгарвыканкама. “Нам далі дазвол на яго правядзенне, змяніўшы толькі адно — шэсце павінна прайсці па ходніках. А так усё засталося без змянення. Такім чынам, збор удзельнікаў шэсця 28 кастрычніка ў 10 гадзін 30 хвілін на пляцоўцы перад заводам “Луч” (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”), а 11-ай – пачатак руху па маршруце праспект Незалежнасці – вуліцы Каліноўскага – Сядых – Карбышава — Гамарніка — Мірашнічэнка – урочышча Курапаты. Учора Мінаблвыканкам дазволіў у Курапатах жалобны мітынг з 14 гадзін 30 хвілін да 17.00”, – паведаміў С.Папкоў.
Адказ на аналагічную заяўку на 4 лістапада аб дазволе традыцыйнага шэсця да Лошыцкага яра пакуль не атрыманы.
Як сказаў палітык, кожную суботу ў месцах масавых расстрэлаў людзей праводзіцца талака па ўборцы і ўпарадкаванню тэрыторыі.
Нагадаем, што 2007 г. абвешчаны грамадскасцю Годам памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.
Паводле БелаПАН
|