“Дух — гэта, людзі, Я!..”
Пад такім назовам 27 кастрычніка ў Гарошкаве (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) адбудзецца свята паэзіі ў гонар Дня народзінаў паэта Анатоля Сыса.
У імпрэзе бяруць удзел родныя і сябры паэта, а таксама: Ніл Гілевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Ларыса Раманава, Андрэй Мельнікаў, Генадзь Лапацін і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.
Арганізатары запрашаюць усіх, каму на справе, а не на словах дарагі несмяротны Дух беларускай паэзіі і песні.
Пачатак імпрэзы – а 14 гадзіне на падворку хаты Анатоля Сыса (в. Гарошкаў). Праезд аўтобусамі: Мінск–Рэчыца. Рэчыца–Гарошкаў. Кантактны тэлефон: (029) 768-56-14.
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|