Цана на газ складзе каля 125 даляраў
Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2008 г. складзе прыблізна 125 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў журналістам 19 кастрычніка намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі Іван Мацераў.
“Згодна з формулай разліку цаны, указанай у кантракце, цана газу для Беларусі будзе прыблізна 125 долараў. Роскід можа скласці плюс-мінус 10 долараў”, — сказаў І.Мацераў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што канчатковая цана на газ для Беларусі будзе вызначана да 1 студзеня 2008 г.
“Паколькі 31 снежня мінулага года быў падпісаны кантракт па пастаўках газу ў Беларусь, пытанні паліўна-энергетычнага комплексу вырашаны ў аўтаматычным рэжыме, — сказаў І. Мацераў. — Дасягнуты таксама дамоўленасці па пастаўках нафты ў Беларусь. Вывазныя пошліны і спосаб іх раздзелу таксама ўстаноўлены”.
Кажучы пра надзейнасць паставак расійскіх энерганосьбітаў, намеснік міністра зазначыў, што “Газпром” ніколі не парушаў сваіх абавязацельстваў па пастаўках”. “Пасля распаду СССР з’явілася шмат транзітных краін з занадта развітым самалюбствам”, — зазначыў І. Мацераў, дадаўшы пры гэтым, што ён “не мае на ўвазе Беларусь”.
Паводле БелаПАН
|