Новыя беларускамоўныя дыскі і кніжкі для праваслаўных
Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў выпушчаны два дыскі беларускамоўных праваслаўных богаслужэнняў: аудыё-дыск “Бажэственная Літургія” і дыск у фармаце МР-3 “Пачуй, Божа, малітву маю!”.
Дыск у фармаце МР-3 уключае ў сабе:
* Уступнае слова протаіерэя Сергія Гардуна пра пераклады богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову;
* Бажэственную Літургію;
* Малебен;
* Паніхіду (запіс з удзелам маладзёвага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска);
* Малітвы ранішнія;
* Малітвы вечаровыя (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
* Песнапенні Багагласніка (выконвае Брацкі хор Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска).
Набыць дыскі можна ў лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, а таксама ў Брацтве ў гонар Віленскіх мучанікаў. Тэл.: 226-98-15.
Раней, у верасні 2007 года Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў выдала брашуру “Малебен за беларускі народ з акафістам прападобнай Еўфрасінні Полацкай”. Гэтае чарговае багаслужэбнае выданне на беларускай мове змяшчае новую рэдакцыю беларускага перакладу акафіста прп. Еўфрасінні Полацкай з улікам практыкі беларускамоўных богаслужэнняў. Выданне выканана па просьбе і пры ўдзеле мінскага храма ў гонар іконы “Усіх гаротных Радасць”, дзе ў першую суботу кожнага месяца ў 17-00 праводзіцца на беларускай мове малебен за беларускі народ з акафістам прп. Еўфрасінні.
Набыць брашуры можна: у лаўцы храма «Усіх гаротных Радасць» (вул.Прытыцкага, 65) і ў Брацтве ў гонар Віленскіх мучанікаў (вул. Ракаўская, 4, тэл.: 226-98-15).
Паводле church.by і “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|