Крыж Еўфрасінні Полацкай з’явіўся на беларускай манеце

  Нацыянальны банк учора выпусціў у зварот тыражом дзве тысячы штук сярэбраную памятную манету “Крыж Еўфрасінні Полацкай” наміналам адна тысяча рублёў.

На аверсе манеты, дыяметрам 100 мм, выява Спаса-Прэабражэнскай царквы, якая была заснаваная святой Еўфрасінняй Полацкай. Злева — герб Рэспублікі Беларусь, пад ім — у два радкі надпіс: Рэспубліка Беларусь, знізу — проба сплаву (925); справа — намінал манеты, под ім – год чаканкі.

На зваротным баку знаходзіцца рэльефная выява Крыжа Еўфрасінні Полацкай, пакрытае золатам і ўпрыгожанае рознакаляровымі камянямі. Злева і справа – вертыкальныя надпісы: Крыж Еўфрасінні Полацкай 1161.

Мінулым летам, нагадаем, памятная манета “Вялікдзень” беларускага нацбанка стала пераможцам прэстыжнага нумізматычнага конкурсу, які быў арганізаваны амерыканскім выдавецтвам “Краузэ Паблікэйшнс”, у намінацыі “Манета з лепшым мастацкім рашэннем”.

Выпуск памятных манет Нацбанк пачаў дзесяць год таму, і як там адзначаюць, увесь гэты час “банк эксперыментаваў ў адносінах дызайну, прымянення новых тэхналогіяў”.

У гэтым годзе Нацыянальны банк выпусціў у зварот манеты новай серыі “Птушка году” – “Звычайны салавей”, памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю Алены Аладавай, памятныя манеты да 200-годдзя Напалеона Орды, манеты, прысвечаныя Масленіцы.

‹‹ на галоўную | у архіў