Паслы краінаў ЕЗ сустрэліся з грамадскімі і палітычнымі актывістамі

Паслы краін Еўрапейскага Звязу 12 кастрычніка ў Гомелі сустрэліся з прадстаўнікамі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый. Дыпламаты цікавіліся палітычнай сітуацыяй у рэгіёне, а таксама праблемамі, звязанымі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Кіраўнік мінскага аддзялення амбасады Швецыі ў Маскве Стэфан Эрыксан выказаў шкадаванне, што на сустрэчы не маглі прысутнічаць мясцовыя лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт (асуджаныя на 7 сутак нібыта за нецэнзурныя выказванні).

У складзе дэлегацыі — амбасадары Балгарыі, Францыі, Італіі, Латвіі, Літвы, ЗША і Бельгіі, а таксама кіраўнікі дыпмісій Румыніі, Швецыі, Вялікабрытаніі і дэлегацыя Еўрапейскай камісіі.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org) і БелаПАН

‹‹ на галоўную | у архіў