На курапацкім камяні выбілі надпіс “Ахвярам сталінізму”

Сябры грамадскага камітэту дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій перарабілі закладны курапацкі камень у памятны знак.

У 1989 г. на камяні была ўсталяваная шыльда, на якой было напісала, што ў адпаведнасці з пастановай Савету міністраў ў гэтым лясным масіве будзе ўзведзены помнік ахвярам рэпрэсій.

Гэтую шыльду ў 2005 г. скралі з каменя невядомыя вандалы. Сябры грамадскага камітэту дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сёлета аднавілі шыльду і ў мінулыя выходныя ўсталявалі яе на задняй частцы каменя. А спераду выбілі словы “Ахвярам сталінізму”.

На закладным камяні цяпер нанесеныя і выявы святых. Мяркуецца, што на сваю ініцыятыву гэта зрабіў мастак Анатоль Кузняцоў. Ён намаляваў выявы святых і на іншых курапацкіх камянях.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў