“Грамадоўцы” адзначаць гадавіну галадоўкі Казуліна
Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне пікетаў, прымеркаваных да ўгодкаў пачатку галадоўкі экс-кандыдата у прэзідэнты, а зараз палітвязня Аляксандра Казуліна.
Маладымі сацыял-дэмакратамі былі пададзеныя тры заяўкі на правядзенне 24 кастрычніка аднадзённага пікету ў трох месцах.
Заяўкі на пікеты салідарнасці з А. Казуліным пададзены ад імя аднаго з лідэраў аргкамітэта МСД-МГ Аляксея Сігаева, старшыні моладзевай камісіі БСДП Алеся Стральцова і кіраўніка партыі па моладзевым кірунку Ігара Рынкевіча.
Былы кандыдат у прэзідэнты А. Казулін пачаў галадоўку 20 кастрычніка мінулага года, пратэстуючы супраць “існуючага ў краіне беззаконня” і патрабуючы вынясення “беларускага пытання” на разгляд Савбеса ААН. 11 снежня па стане здароўя галадоўка была спынена.За час турэмнага зняволення А. Казулін схуднеў на 41 кілаграм.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|