диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Развітанне з Яўгенам Будзінасам

5 кастрычніка ў пасёлку Дудуткі каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, адбылося развітанне з пісьменнікам і журналістам Яўгенам Будзінасам (18.02.1944–04.10.2007).

Беларускі фотамастак і паэт Георгій Ліхтаровіч распавёў, што ўвесь рытуал развітання праходзіў па сцэнары самога Я. Будзінаса: “Труна з целам пісьменніка была размешчаная на верандзе яго лецішча. Гучала “Грузінская песня” Булата Акуджавы. Потым сябры пісьменніка перанеслі труну з яго целам да двух жорнаў, устаноўленых каля ветранога млына, дзе і адбылася паніхіда. Настрой прысутных найбольш дакладна адлюстраваў вядомы беларускі паэт Уладзімір Някляеў, які сказаў аб адчуванні чарговай імпрэзы, арганізаванай Я. Будзінасам, які зараз устане і запросіць усіх да стала”.

Потым на Паўночных могілках сталіцы адбылася крэмацыя цела нябожчыка. Згодна з тастаментам пісьменніка ён будзе пахаваны ў Дудутках. 

Мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы”, заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў адзначыў, што смерць Я. Будзінаса з’яўляецца велізарнай стратай для беларускай культуры. “Многія людзі ўспрымалі яго як балаку, аднак ён быў не толькі вясёлым чалавекам. Так, каласальны музей у Дудутках, створаны ім на голым полі, з’яўляецца своеасаблівым помнікам пісьменніку і адным з сімвалаў Беларусі. У Дудутках мы правялі з ім сем фестываляў “Музыка старажытных сядзібаў”. Менавіта Будзінас падштурхнуў “Беларускую капэлу” да выдавецкай дзейнасці, вынікам якой стаў выпуск больш чым 30 кніг. У выдавецтве “Паліфакт”, створаным Я. Будзінасам, пачаўся выхад манаграфій даследчыка гістарычных сядзіб Беларусі Анатоля Федарука”, — адзначыў В. Скарабагатаў.

Паводле яго слоў, разнастайная і актыўная дзейнасць Я. Будзінаса шмат у чым спрыяла фармаванню самасвядомасці беларусаў і стала прыкладам для многіх прадстаўнікоў айчыннай культуры. “Ён застанецца ў нашай памяці як магутны генератар творчых ідэй, якімі ён захапляў навакольных”, — падкрэсліў В. Скарабагатаў.

Паводле БелаПАН і Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович