диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Збор сродкаў на крыж А. Сыса

Помнік на магіле Анатоля Сыса да трэцяе гадавіны смерці паэта збіраецца паставіць скульптар Генік Лойка. Камень ужо замоўлены, але на выраб бракуе грошай.

“Я добра ведаў Анатоля, ён лічыў мяне сябрам, – кажа скульптар. – Мы былі знаёмыя з тых часоў, калі ён быў у “Тутэйшых”, а я – у “Талацэ”. У мяне ёсць скульптура, якую я зрабіў тады для “Тутэйшых”: “Вянок маладым беларускім паэтам”, цяпер яна захоўваецца ў музеі Багдановіча”. І самому А. Сысу Г. Лойка некалі падарыў невялікую скульптуру “Страцім-лебедзь”. “Памятаеце ягоны верш, – кажа скульптар. – А ты, Страцім, адзін у евангельскім небе Радзімы... Ты ляці. Не глядзі, ты ж прывык да азёр у ільдзінах”.

Г. Лойка ўжо ствараў помнікі дзеячам культуры. Напрыклад, Міхасю Стральцову, Міхалу Дубянецкаму. Яго помнік А. Сысу – стылізаваны крыж з барэльефам паэта ў цэнтры. Зверху справа ў цярновым гняздзе прымасцілася птушка, што сімвалізуе сабой “салаўінае сэрца” Беларусі. У ніжняй частцы крыжа – надпіс “Сыс Анатоль” з пазнакай году нараджэння і смерці паэта.

Апроч Г. Лойкі, у конкурсе, зладжаным аргкамітэтам па ўшанаванні памяці паэта, бралі ўдзел скульптары Алесь Шатэрнік, Леў і Сяргей Гумілеўскія.

Помнік будзе з чорнага граніту (габро-дыябазу), вагою недзе 800 кг. Камень ужо замоўлены на заводзе «Белгран», што ў менскай Дражні.

“Спачатку яго мусяць разрэзаць, і мы перавязем яго да мяне ў майстэрню, – кажа сп. Лойка. – Менавіта на аплату паслуг заводу і транспарціроўку патрэбныя грошы – усяго паўтара мільёна рублёў. Потым пачнецца ужо менавіта мая праца”.

Па словах сябра аргкамітэту, паэта Эдуарда Акуліна, усталяванне і адкрыццё помніку плануецца да трэцяй гадавіны з дня смерці А. Сыса – у траўні 2008 г. у вёсцы Гарошкаў.

Сродкі на выраб і ўсталяванне помніка можна перадаць, звярнуўшыся па т.: (017) 284-44-04, 768-56-14 (Эдуард), (029) 955-92-04 (Генік).

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович