Памёр Яўген Будзінас
Сёння раніцай памёр пісьменнік Яўген Будзінас. Яўген Будзінас – аўтар вядомай кнігі “Дураки”, былы кіраўнік выдавецкай фірмы “Полифакт”, стваральнік Музею матэрыяльнай культуры ў Дудутках.
Ягоная жонка Валерыя расказала: “Гэта здарылася сёння прыкладна а 9.30. Ён доўга хварэў на рак, цягам трох гадоў і сёння памёр. Апошні тыдзень знаходзіўся ў лякарні, бо стан быў цяжкі і трэба было быць пад наглядам. Шансаў ужо не было, але каб аблегчыць пакуты ён быў у лякарні. Гэта быў рак чацвёртай стадыя, і мы перайшлі ўсе тэрміны – з такім жывуць два месяцы, а ён жыў тры гады.
Яшчэ зусім нядаўна быў у Еўропе, у Амстэрдаме...Канечне, ён ведаў ступень усяго.
Яшчэ раніцай сёння з ім размаўляла лекар, а потым яму стала дрэнна. Рэанімацыя і ўсё...”.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|