Беларускі фестываль у Нью-Йорку

30 верасня ў Нью-Йорку адбудзецца Беларускі фестываль. Ён праводзіцца ў рамках міжнароднага кірмашу “Atlantic Antic” адзін раз у год.

У 10 гадзін раніцы пачнецца святочная Літургія. Па яе заканчэнні адбудзецца адкрыццё выставы вядомага ў свеце беларускага мастака Уладзіміра Новака . Будзе прадстаўлена 27 карцінаў арыгінальнага мастацтва, якія ахопліваюць больш за сорак год працы. Адну з сваіх карцін мастак ахвяруе музею.

Таксама ў праграму фестывалю ўваходзяць: пачастунак, агульныя песні ды танцы, латарэя.

Даехаць падземнымі цягнікамі: B, Q, 2, 3, 4, 5 да прыпынку Atlantic Ave;
цягнікамі: D, M, R, N да прыпынку Atlantic Ave – Pacific Str.
Цягнікамі: A, C, G да прыпынку Schermerhorn Str.

Паркаваць самаходы можна на платных стаянках або ў гаражы на Schermerhorn Str. – два блокі паралельна Atlantic Ave.

Паводле www.belaoc.org і belmov.org

‹‹ на галоўную | у архіў