На сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org адбылася рэвалюцыя

Дзякуючы падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў, Беларускай віртуальнай бібліятэцы kamunikat.org удалося збудаваць сучасны бібліятэчны сайт з каталогам, пошукавай сістэмай, падпіскай на навіны праз RSS, топ-спісам выданняў і інш.

Уладальнікі сайт kamunikat.org адзначаюць, што беларуская бібліятэка, як і раней мае два асноўныя раздзелы: “Кнігі” і “Часопісы”. Але цяпер да іх дадаўся і трэці раздзел “Артыкулы”. Да гэтага часу на новым сайце ўдалося сабраць больш за 500 беларускіх кніг і часопісаў. Але да канца 2007 г. арганізатары плануюць давесці лік толькі кніг да тысячы.

“Мяркуем, што атрымаўся сайт, якім можна будзе карыстацца намнога прасцей, чым старой бібліятэкай”, – адзначылі ўладальнікі сайту.

Пакуль даступны і стары сайт бібліятэкі.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў