Беларускаму зямляцтву Масквы – 1 год
Канцэрт і імпрэза ў гонар 1-годдзя Беларускага зямляцтва Масквы адбудзецца 29 верасня ў 12.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Н. Някрасава.
У канцэрце будуць удзельнічаць беларускія музыкі Змiцер Казлоўскi i Яўген Валошын. У праграме таксама прымуць удзел Ян Маркаў і Вольга Кардымон. Будзе арганізавана фотавыстава з архіваў зямляцтва.
Уваход вольны.
Адрас: вул. Баўманская, д.58/25 буд. 14.
праезд: ст. метро “Баўманская”,
далей любым трамваем да прыпынку “Дзянісаўскі завулак”
Тэлефон для даведак: 916-90-68 дадатк. 506
Паводле maskva.net
|