Ізраіль можа скасаваць візы для беларусаў

Паводле міністра турызму Ізраіля Іцхака Аарановіча, першымі пад адмену турыстычных віз патрапяць расіяне, а потым, магчыма, беларусы, украінцы і грамадзяне іншых рэспублік былога СССР.

Тыдзень таму ўрад Ізраіля зацвердзіў прапанову адмысловай міжміністэрскай камісіі пачаць перамовы з Расіяй аб узаемнай адмене ўязных віз для турыстаў. Перамовы ўскладзены на МЗС Ізраіля, які таксама павінен “прапрацаваць магчымасць заключэння аналагічных пагадненняў з іншымі краінамі былога СССР”.

“Мы пачынаем з Расіі, а потым наша МЗС правядзе перамовы з іншымі краінамі СНД. Гэта можа быць любая іншая краіна – Украіна, Грузія, Малдова ці Беларусь… Пытанне пра тэрміны будзе вырашаць наш урад”, – сказаў І. Аарановіч.

Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў