“Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны суд
Праваабаронцы падалі ў Вярхоўны суд скаргу на дзеянні Мін’юсту, які адмовіў у рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна”.
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч заявіў: “Мы катэгарычна ня згодныя. І лічым, што рашэнне аб адмове нам у рэгістрацыі абсалютна беспадстаўнае. Яно не грунтуецца ні на законе, ні на практыцы яго прымянення.
Абсалютна абмежаваныя правы. Асабліва ў той частцы, дзе адной з падставаў нашай не рэгістрацыі пазначана тое, што, маўляў, не могуць заснаваць арганізацыю людзі, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. У тым ліку старшыня нашага аб’яднання Алесь Бяляцкі неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у мірных акцыях, у праваабарончых мерапрыемствах.
Такім чынам, Мін’юст пазбавіў 20 чалавек з нашых заснавальнікаў права наогул калі-небудзь засноўваць грамадскія арганізацыі.
Усё гэта выкладзена ў нашай скарзе. Будзем чакаць яе разгляду”.
Праваабаронцы падалі ў Мін’юст дакументы на рэгістрацыю Праваабарончага цэнтру “Вясна” 23 ліпеня . 24 жніўня Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|