Беларусы Швецыі ладзяць сустрэчу

1 кастрычніка адбудзецца сустрэча з журналістам і фатографам Марыяй Сёдерберг, якая цягам многіх год адсочвала жыццё беларускіх дзяўчат, што трапілі да гандляроў людзьмі і былі вымушаны займацца за мяжой прастытуцыяй. Акрамя гэтага будзе праведзена латарэя з цікавымі прызамі.

Можна будзе набыць дранікі.

Час: 1 кастрычніка 2007, 18.00
Месца: KFUK-KFUM Central, Rosengatan 1, Stockholm
Кошт: Для удзелу неабходна набыць хаця б 1 латарэю за 20 кр. Дранікі - 40 кр.
Мова: шведская

Пажадана паведаміць пра свой удзел да пятніцы 28 верасня па тэл. 08 412 23 70 альбо па e-mail: info@central.kfuk-kfum.se

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў