У мястэчку Вэйхэрава ўшаноўваюць памяць беларускіх класікаў
У музеі Кашубска-Паморскай музыкі і літаратуры генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Руслан Есін адкрыў выставу, прысвечаную 125-ым угодкам з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
У музеі паказаны 37 мастацкіх працаў вядомага сучаснага мастака Васіля Шаранговіча. Мастак падрыхтаваў пейзажы роднай зямлі ды ілюстрацыі твораў класікаў беларускай літаратуры.
Месца выставы было выбрана невыпадкова. Гісторыя мястэчка Вэйхэрава ў нейкай ступені звязаная з Беларуссю. Заснавальнік горада Якуб Вэйхэр падчас 30-цігадовай вайны XVІІ стагоддзя апынуўся ў акружэнні пад Белай на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. І ён склаў абяцанне, што калі выжыве, узнясе горад і храмы. Слова ён стрымаў.
Выставу, прысвечаную памяці Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Вэйхэраве, можна наведваць да 15 кастрычніка.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|