Вулічныя музыкі з Беларусі ўдзельнічаюць у маскоўскім карнавале
Карнавал сучаснага мастацтва “Розамира” праходзіць у расійскай сталіцы. На фестываль сабраліся вулічныя артысты з Беларусі, Украіны, Францыі і ЗША.
Свята наладзілі пад зямлёй, у скляпеннях былога вінзавода. Курыруе парад вулічных талентаў Антуан Вагнер, праўнук вялікага нямецкага кампазітара. Сам Антуан захапляецца рокам і арганізуе эпатажныя шоу.
У бліжэйшыя дні падземныя музыканты будуць іграць у пераходах пад Манежнай плошчай.
Паводле ntv.ru і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|