Буйнейшая дабрачынная арганізацыя адзначае юбілей

Чэшскай няўрадавай арганізацыі “Чалавек у нядолі” споўнілася 15 гадоў. Цягам гэтага часу арганізацыя дапамагла больш чым 1 млн. чалавек.

З ініцыятывай дапамогі людзям выступіў у 1992 г. пасля вяртання з Нагорнага Карабаху чэшскі журналіст Ярамір Штэтына. Цягам першага году дзейнасці арганізацыі ўдалося выслаць у раён армяна-азербайджанскага канфлікту дапамогу на суму больш чым 1 млн. чэшскіх крон. Пазней арганізацыя дапамагала мірнаму насельніцтву ў Сараеве падчас узброенага канфлікту.

На дадзены момант арганізацыя “Чалавек у нядолі” нясе дапамогу ў Чачні, Беларусі, Афганістане, Іране, Бірме, на Кубе і Шры-Ланцы. Суполка не толькі дапамагае насельніцтву, але і будуе школы, дарогі і дамы.

На сённяшні дзень “Чалавек у нядолі” з’яўляецца адной з найбольшых дабрачынных арганізацый у Еўропе.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў