Беларусы пабачаць “Белсат” 10 снежня
Вяшчанне беларускага незалежнага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” пачнецца 10 снежня сёлета. Пра гэта абвясціла ягоны дырэктар Агнешка Рамашэўска.
Вяшчанне беларускамоўнага “Белсату” (16 гадзінаў у суткі) пачнецца на спадарожніках “Астра” і “Сірыус”.
Нагадаем, фінансуе праект польскі ўрад, які ў 2007 годзе выдаткаваў на гэтыя мэты 4 мільёны еўра.
Паводле www.polskapomoc.gov.pl
|