Конкурс для беларускамоўных настаўнікаў

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць па-беларуску, праводзіць конкурсы “Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска” і “Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны”.

У іх могуць удзельнічаць педагогі базавых і сярэдніх школ, дашкольных і пазашкольных установаў, ліцэяў, гімназій і каледжаў Мінска і Мінскай вобласці са стажам працы не меней за тры гады.

Для ўдзелу ў адпаведных конкурсах найлепшыя настаўнікі могуць быць рэкамендаваныя грамадскімі арганізацыямі, бацькоўскімі камітэтамі, установамі адукацыі, групамі бацькоў, настаўнікаў і навучэнцаў. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную анкету-рэкамендацыю і даслаць да 30.11.2007 электроннай поштай на адрас nastaunik2007@gmail.com, або па адрасе: 220029 Мінск, а/с 64.

Журы ТБШ да канца 2007 года вызначыць трох лаўрэатаў конкурсу і ўручыць спецыяльныя дыпломы і прызы.

Паводле nastaunik.info

‹‹ на галоўную | у архіў