Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч – новы галава каталіцкага касцёлу ў Беларусі

Папа рымскі Бэнедыкт XVІ прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мінска-Магілёўскім мітрапалітам, адначасна адклікаючы яго з пасады мітрапаліта Маскоўскай дыяцэзіі Божай Маці. Ён зойме месца 93-гадовага кардынала Казіміра Свёнтэка.

Т. Кандрусевіч нарадзіўся ў 1946 г. у Адэльску на Гарадзеншчыне. Ён закончыў Ленінградзкі палітэхнічны інстытут, а пазней некалькі гадоў працаваў інжынерам у Вільні. 31 траўня 1981 г., пасля заканчэння Ковенскай духоўнай семінарыі, атрымаў пасвячэнне ў святарства. З 1998 г. жыў у Беларусі. 10 траўня 1989 г. быў прызначаны біскупам для Мінскай дыяцэзіі. У красавіку 1991 г. – апостальскі адміністратар для каталікоў Паўночна-Еўрапейскай часткі Расіі. З лютага 2002 г. быў прызначаны мітрапалітам новаствораных рыма-каталіцкіх дыяцэзіяў Расіі.

На месца Тадэвуша Кандрусевіча прызначаны італьянец біскуп Паўло Пэцы.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў