диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

З 1 красавіка змененыя правілы атрымання літоўскіх візаў

З 1 красавіка змененыя правілы атрыманні літоўскіх віз для грамадзян Беларусі – зараз яны павінны дакументальна пацвярджаць сваю фінансавую заможнасць.

Як паведаміла літоўская амбасада ў Мінску, для атрымання аднаразовай візы без запрашэння грамадзянам Беларусі, якія выязджаюць у Літву на тэрмін да 30 дзён, акрамя поліса медыцынскага страхавання неабходна прадставіць пацвярджэнне наяўнасці фінансавых сродкаў на тэрмін знаходжання ў Літве з разліку 40 еўра ў дзень. Гэта можна зрабіць шляхам асабіста падпісаных дарожных чэкаў і іх копій, даведкі з банка аб наяўнасці сродкаў або выпіскі з рахунку крэдытнай карткі. Тым, хто выязджае па запрашэннях, пацверджаным дэпартаментам міграцыі пры МУС Літвы, пацвярджаць наяўнасць грашовых сродкаў не патрабуецца.

Для атрымання шматразовай візы грамадзяне Беларусі, а таксама грамадзяне іншых краін, якія маюць дазвол на пражыванне ў Беларусі, зараз павінны звяртацца толькі ў консульскую службу Літоўскай Рэспублікі ў межах акругі, дзе яны пражываюць. Такім чынам, з гэтага часу амбасада Літвы ў Мінску не будзе абслугоўваць жыхароў Брэсцкай і Гарадзенскай абласцей.

Запрашэнне для афармлення візы не патрабуецца для чальцоў сем'яў асобаў літоўскага паходжання, якія выязджаюць разам; чальцоў сем'яў асобаў, што захавалі права на грамадзянства Літоўскай Рэспублікі; асобаў, якія маюць права на часовае і сталае пражыванне ў дзяржавах Еўрасаюза.

Запрашэнне таксама не патрабуецца для асобаў, чые грамадзянскія правы адноўленыя па законе Літоўскай Рэспублікі "Аб аднаўленні правоў асобаў, рэпрэсаваных за супраціў акупацыйным рэжымам", і чальцоў іх сем’яў, якія выязджаюць з імі. У гэтым выпадку неабходна прадставіць даведку аб тэрміне асуджэння, зняволенні, ссылкі або іншага абмежавання волі. Запрашэнне таксама не трэба для тых, каму на праве ўласнасці належыць зарэгістраванае ў Літве памяшканне памерам не меней 14 квадратных метраў жылой плошчы: аднапакаёвая жылы дом, яго частка, кватэра або іншае жылое памяшканне, прызначанае для пражывання асобы або сям'і.

На такіх жа ўмовах могуць выязджаць чальцы сям'і, калі на кожнага з іх маецца 14 квадратных метраў жылой плошчы. Паводле новых правілаў у запрашэнні не маюць патрэбы асобы ва ўзросце 65 гадоў і старэй і тыя, хто выязджае для наведвання месцаў пахаванняў блізкіх сваякоў на тэрыторыі Літвы на тэрмін да 10 дзён (два разы на працягу года пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае захаванасць магілы).

Акрамя таго, з 1 красавіка спыняецца выдача групавых віз. Падаваць дакументы на атрыманне літоўскай візы трэба не раней чым за тры месяца да меркаванай паездкі ў Літву.

Дадзеныя змены звязаныя з падрыхтоўкай да ўступлення Літвы ў шэнгенскую зону, растлумачылі БелаПАН у літоўскай амбасадзе.

naviny.by

 

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович