диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Рэзалюцыя да Дня Волі прынятая ў Нью-Йорку

Падчас урачыстага сходу ў гонар 89-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР сябры Беларуска-амерыканскага задзіночання ўхвалілі спецыяльную рэзалюцыю.

“Нью Ёрк, 25 сакавіка 2007 году

Мы, беларусы і сябры беларускай грамады Амэрыкі, што сабраліся сёньня, у сьвяты для нас дзень абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, сьведчым сваю адданасьць ідэалам Акту 25 Сакавіка 1918 году, сваю вернасьць свабодзе, незалежнасьці й дэмакратыі ў Беларусі, беларускай мове і культуры.

Мы заяўляем, што сёньня існуе рэальная пагроза страты незалежнасьці Беларусі. Нас не ўводзяць у зман дэкляратыўныя заявы дыктатара Лукашэнкі пра ягоную “абарону” беларускай незалежнасьці. Менавіта Лукашэнка сістэматычна і мэтанакіравана ствараў і стварае ўмовы для страты незалежнасьці Беларусі дзеля сваіх прыватных мэтаў.

Мы асуджаем імпэрыялістычную палітыку Расеі ў адносінах да Беларусі, і ейную падтрымку Лукашэнкі праз палітычныя й эканамічныя каналы, датацыі й крэдыты.

Мы ўхваляем прынцыповую паставу Ўраду і Кангрэсу Злучаных Штатаў па беларускім пытаньні, асуджэньне імі тэрору і рэпрэсіяў у Беларусі, падтрымку беларускай незалежнасьці, дэмакратыі, беларускай мовы і культуры.

Мы ўважаем, што менавіта павага да беларускай мовы і актыўнае ўжываньне яе, вывучэньне і шанаваньне сваёй культуры – ёсьць падставай для найбольш поўнага ажыцьцяўленьня дэмакратычных свабодаў і правоў асобы ў Беларусі.

Мы патрабуем ад антынароднай дыктатуры Лукашэнкі спыніць этнацыд беларускага народу, спыніць перасьлед беларускай мовы і беларускага школьніцтва на беларускай зямлі. Мы патрабуем таксама спыніць гандаль незалежнасьцю і небясьпечную гульню ў такзваную “саюзную дзяржаву” з Расеяй.

Мы заклікаем беларусаў на чужыне і ўсіх людзей добрай волі як у ЗША так і па ўсім сьвеце падтрымаць змаганьне беларускага народу супраць прамаскоўскай дыктатуры, кантактаваць свае ўрады і парляманты, узьнімаць свой голас у абарону свабоды, незалежнасьці, дэмакратыі, нацыянальнай мовы і культуры ў Беларусі.

Мы выказваем салідарнасьць са сваімі братамі й сёстрамі на Бацькаўшчыне, і шлем свае вітаньні змагарам за вольную і дэмакратычную Беларусь у сям’і эўрапейскіх народаў”.

Інфармацыю даслаў Віталь Зайка
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович