Беларусь пачне здабычу нафты ў Азербайджане

Беларускія кампаніі дапушчаныя да здабычы нафты ў Азербайджане. Такі пратакол падпісалі ўчора прэм’ер-міністры Беларусі і Азербайджана.

“Беларускія кампаніі дапушчаныя да здабычы нафты ў Азербайджане, – заявіў учора Сяргей Сідорскі. Па яго словах, беларускаму боку прапанаваныя 5 нафтавых радовішчаў.

Прэм’ер-міністр таксама паведаміў, што дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана дапушчаная на беларускі рынак ў якасці аператара. “Нафта, якая будзе паступаць з Азербайджана, будзе перапрацоўвацца на беларускіх прадпрыемствах і рэалізоўвацца на экспарт”, – адзначыў С.Сідорскі.

Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com) і www.tut.by
‹‹ на галоўную | у архіў