Беларускамоўная Wikipedia – у цэнтры скандалу
Беларускамоўная версія Wikipedia апынулася ў цэнтры скандалу: прыхільнікі афіцыйных правілаў правапісу дабіліся ад адміністрацыі свабоднай энцыклапедыі публікацыі сваіх артыкулаў на афіцыйным сайце беларускамоўнай Wikipedia – be.wikipedia.org.
Больш за 6000 артыкулаў на неафіцыйным варыянце правапісу (“тарашкевіцы”), якія знаходзіліся там раней, цяпер перанесены ў раздзел be-x-old.wikipedia.org без магчымасці рэдагавання. Па некаторых звестках, фонд Wikiрedia прыняў афіцыйны варыянт правапісу з прычыны адсутнасці ISO-кода для “тарашкевіцы”.
Цяпер свабодная энцыклапедыя ў старым беларускім правапісе даступная па адрасе be-x-old.wikipedia.org, але пакуль без магчымасці дадаваць і рэдагаваць артыкулы.
Беларуская Вікіпедыя – вольная энцыклапедыя. Праект быў заснаваны 12 жніўня 2004 года. Вікіпедыя – не скончаны праект, яна ўвесь час пашыраецца і паляпшаецца. Правіць і змяшчаць артыкулы ў яе можа любы чалавек.
Паводле tut.by, і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm) і www.studenty.by
|