Акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла ў Маскве

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Дзень волі прайшла ў Маскве. Удзельнікі акцыі перадалі ў пасольства петыцыю з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.

Каля 30 чалавек сабраліся сёння каля пасольства Беларусі ў Маскве. Гэта быў мітынг маладзёвых арганізацыяў “Смена” і “Оборона”. Мітынг быў прысвечаны падзеям у Беларусі год таму, калі тысячы людзей выйшлі на вуліцы Мінска, каб адстаяць сваё права на выбар. Таксама мерапрыемства было прызвана падтрымаць тых, хто сёння выйшаў на шэсце ў Мінску, прысвечанае Дню Волі.

Моладзь трымала ў руках плакаты “Беларусь без Лукашэнкі” і “За нашу і вашу свабоду”. Над мітынгам луналі сцягі Еўрасаюза, Расіі і бела-чырвона-белыя сцягі. Удзельнікі акцыі патрабавалі перапыніць сілавы разгон мітынгаў, вызваліць палітвязняў і спыніць пераслед апазіцыянераў.

Паводле “Эхо Москвы”
‹‹ на галоўную | у архіў