Мэр Нью-Йорка павіншаваў беларусаў Амерыкі з Днём Волі

Рэспубліканец-мільярдэр, Майкл Блумберг аб’явіў 25 сакавіка “Беларускім днём Незалежнасці” ў Нью-Йорку.

У пракламацыі да беларускага народу ён зазначыў:

“Людзі беларускага паходжання ва ўсім свеце святкуюць Беларускі Дзень Незалежнасці. Гэта адбылося ў 1918 годзе, калі Беларусь аб’явіла сваю незалежнасць ад Расійскай Імперыі, якая панавала на беларускай зямлі больш за сотні гадоў. На маленькі перыяд Беларусь адчула незалежнасць і дэмакратычны шлях жыцця, але ж у хуткім часе пала пад тыранічнай ўладай Савецкага саюзу. Беларусы цярпелі савецкі рэжым 70 гадоў і здабылі свабоду летам 1991 году з развалам Савецкага Саюзу.

Трагічна, свабода беларускага народу была ня доўгай. Першы беларускі дэмакратычна абраны прэзідэнт павярнуў дзяржаву да таталітарнага рэжыму і нацыя змагаецца каб правесці свабодныя прэзідэнцкія выбары. Беларусы ўсяго свету ганарацца сваёй багатай культурай і гісторыяй, і працягваюць змагацца за прынцыпы свабоды і правоў чалавека.

Я ганаруся правам далучыцца да Беларуска-амерыканскага задзіночання ў святкаванні гэтага гістарычнага дня беларускай грамады. Сёння дазвольце мне павіншаваць беларускую грамаду за яе вялікі ўклад ў развіццё нашага гораду.

Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Йорка”
Паводле zbma.net
‹‹ на галоўную | у архіў