“Бацькаўшчына” віншуе з Днём волі

Шаноўныя суродзічы!

25 сакавіка – адметная дата ў гісторыі Беларусі і свядомасці шчырых беларусаў. У гэты дзень 1918 г. была прынятая ІІІ грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, дзе абвяшчалася незалежнасць беларускай дзяржавы ў этнаграфічных межах беларускага народа.

25 сакавіка стала святам і як Дзень волі адзначаецца беларусамі ва ўсім свеце. Віншуем вас, дарагія суайчыннікі, з Днём волі і зычым трываласці і веры на шляху любові і служэння Айчыне!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў