Новы Інтэрнет-праект “Дзень Волі on-line”

У сеціве адкрываецца новы праект “Дзень Волі on-line” http://belarusy.eu. Ён будзе аператыўна адсочваць падзеі 25 сакавіка. Арганізатары абяцаюць, што з'явіцца магчымасці сачыць за падзеямі з Мінску практычна ў рэальным часе. На сайце будуць змешчаныя фота, відэа і аўдыё матэр’ялы. Сайт пачне працаваць у 8 гадзін раніцы 25-га сакавіка.

Маніторынг падзеяў будзе весціся камандаю, якая складаецца з беларускіх грамадскіх ініцыятыў і актывістаў, такіх як “Трэці Шлях” (3dway.org), “Вока” (moladz.org), “Ініцыятыва” (iniciative.org), “За свабоду палітвязняў у Беларусі” (za.nashih.info) і іншых.

“Год таму ўлады жорстка разагналі мірную дэманстрацыю на Дзень Волі. Інфармацыя пра гэта не была даступная шырокаму колу людзей. Мэта нашага праекта прадставіць аб’ектыўную інфармацыю з месца падзей не толькі для Беларусі, але і міжнароднай супольнасці. Просім Вас далучыцца да гэтай агульнанацыянальнай грамадскай ініцыятывы. Вы можаце дапамагчы, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра сайт “Дзень Волі on-line” http://belarusy.eu, а таксама дадаўшы сваю гарачую навіну праз форму, відэа ці аўдыё на e-mail info@belarusy.eu”, – распавялі арганізатары новага праекту.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
‹‹ на галоўную | у архіў