Гарадзенцы патрабуюць пракантраляваць рэканструкцыю гістарычнага цэнтра горада

Грамадскія актывісты Горадні – навукоўцы, краязнаўцы, гісторыкі – вырашылі даслаць звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта і ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з патрабаваннем праверыць мэтазгоднасць і рацыянальнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў на рэканструкцыю гістарычнага цэнтра і пракантраляваць далейшае выкананне работ.

Цярплівасць гарадзенцаў закончылася пасля таго, як былі заўважаны шматлікія парушэнні заканадаўства пры рэканструкцыі старой часткі Горадні.

"Да гэтага часу ў нас была нейкая надзея, што нас выслухаюць і прымуць меры. Аднак пасля наведання чыноўніцкіх кабінетаў мы пераканаліся, што ў нікога да гарадзенскіх справаў няма інтарэсу. Усё заканчвалася тым, што нас зноў і зноў адпраўлялі ў гарадзенскі аблвыканкам. Туды, дзе гэтыя парушэнні і рабіліся,” – заявіў адзін з аўтараў звароту Павал Каралёў, які адвозіў лісты ў Мінск – для іх афіцыйнай рэгістрацыі ў структурах-адрасатах.

Паводле Польскага радыё для замежжа
(http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)
‹‹ на галоўную | у архіў