ТБК Літвы абуранае ператрусам маёмасці “Бацькаўшчыны”

Таварыства беларускай культуры ў Літве выказвае абурэнне з нагоды ператрусу на кватэры, дзе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” да апошняга часу захоўвала кнігі і архівы беларускай дыяспары, а таксама канфіскацыяй кніг Ю.Віцьбіча, Ю.Туронка і Зм. Касмовіча, што былі выдадзены беларускай дыяспарай Літвы для ўласных патрэбаў.

Як вядома, Згуртаванне “Бацькаўшчына” ўжо больш за поў гады пазбаўлена офіснага памяшкання і вымушана працаваць ў абсалютна непрыдатных умовах. Лічым, што падобнае стаўленне да МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з боку беларускіх уладаў з’яўляецца сведчаннем адмоўнага стаўлення да беларускай дыяспары і беларускай культуры.

Управа ТБК у Літве
19.03.2007 г.
‹‹ на галоўную | у архіў